Ганна Марыя Пфальцская

каралева Швецыі From Wikipedia, the free encyclopedia

Ганна Марыя Пфальцская
Remove ads

Ганна Марыя Пфальцская (ням. Anna Maria von der Pfalz; 24 чэрвеня 1561 — 29 чэрвеня 1589) — шведская прынцэса і герцагіня Сёдэрманланда па браку, першая жонка будучага караля Швецыі Карла IX. Яна памерла да ўступлення мужа на прастол і ніколі не была каралевай.

Remove ads

Біяграфія

Ганна Марыя нарадзілася ў Гейдэльбергу ў сям’і курфюрста Пфальц Людовіка VI і Лізаветы Гесэнскай; яна была іх першынцам. У красавіку 1578 года шведскі прынц Карл, герцаг Сёдэрманландскі, наведаў яе родны горад Гейдэльберг і зрабіў ёй прапанову. Ганна Марыя была заўзятай лютеранкой, і яе рэлігійнасць і выхаванне ў адпаведнасці з прынцыпамі Аўгсбургскага веравызнання былі адной з прычын, чаму яна была абраная пратэстантам Карлам[5]. Таксама яна размаўляла на латыні. Яе бацька прыняў прапанову саюза пры ўмове, што ёй будзе прадастаўлена права вызнаваць сваю веру ў Швецыі, якой тады кіраваў брат Карла — Юхан III — вядомы сваімі каталіцкімі сімпатыямі. Вяселле адбылася ў Гейдэльберге 11 мая 1579 года. Яна рушыла ўслед за ім у Швецыю, дзе яны жылі ў яго герцагстве Сёдэрманланд. Яны пакінулі Германію ў ліпені, а ў верасні 1579 года Ганна Марыя прыняла прысягу на вернасць ад падданых у сваіх уладаннях у Грыпсхольме, Тынельсе і Раўсне, горадзе Стрэнгнес з прыходамі Акерс, Селеба і Дага, а таксама Аверэнхерна і Ітэрэнхерна.

Партрэт Ганны Марыі не існуе. Яна была апісана як прыгожая, пяшчотная і дыпламатычная, але таксама і вельмі хваравітая. Яе шлюб з Карлам IX Швецыі быў шчаслівым[6]. Яе спакой ураўнаважваў гарачы тэмперамент яе мужа. Марыя паўплывала на праўленне Карла ў герцагстве, угаворваючы праяўляць паблажку да просьбітаў[5]. Паколькі яна магла кантраляваць жудасны характар Карла, да яе часта звярталіся просьбіты. Яна суправаджала яго ў паездках па герцагству, пакуль дазваляў тэрмін яе цяжарнасцяў. Ганна Марыя заставалася адданай лютеранкой: у лістах да бацькі яна выказвала сваю незадаволенасць распаўсюджваннем кальвінізму ў Зімерне і ў 1585 годзе прасіла яго даслаць ёй лютэранскага прапаведніка. Карл апісваў, што ніхто не мог параўнацца з ёй у рэлігійнай адукацыі; яна паўплывала на Карла, каб той яшчэ больш падтрымліваў пра-лютэранскі пункт гледжання ў палітыцы.

Ганна Марыя нарадзіла шасцярых дзяцей, але толькі адна дачка пражыла больш некалькіх гадоў. Яна памерла ў палацы Эскільстуна пасля працяглай хваробы ў 1589 годзе і была пахаваная ў Стрэнгнескам саборы. Больш познія агляды яе астанкаў паказалі, што яна была маленькай далікатнай брунэткай.

Герцаг Карл горка аплакваў сваю жонку. Горад Марыястад, заснаваны ў 1583 годзе, і каралеўскі маёнтак Марыяхольм названыя ў яе гонар.

Remove ads

Дзеці

Ля Карла і Ганны Марыі было шасцёра дзяцей:

  1. Маргарыта Лізавета (24 верасня 1580 — 26 жніўня 1585)
  2. Лізавета Сабіна (12 сакавіка 1582 — 6 ліпеня 1585)
  3. Людвіг (17 сакавіка — 26 мая 1583)
  4. Катарына (10 лістапада 1584 — 13 снежня 1638)
  5. Густаў (12 чэрвеня — 4 снежня 1587)
  6. Марыя (18 снежня 1588 — 24 красавіка 1589)

Зноскі

  1. Maria // Svenskt biografiskt lexikon — 1917. Праверана 26 студзеня 2018.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q379406'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q1724971'></a>
  2. Kindred Britain
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q75653886'></a>
  3. Karin Tegenborg Falkdalen (2010). Vasadöttrarna (utgåva 2). Falun: Historiska Media. ISBN 978-91-85873-87-6
  4. Maria, urn:sbl:9105, Svenskt biografiskt lexikon (art av Lars-Olof Skoglund), hämtad 2016-09-19.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads