Ганна Цэльская
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ганна Цэльская (канец 1380 або пачатак 1381 — 20 або 21 сакавіка[3] 1416, Кракаў) — каралева Польшчы, другая жонка караля Уладзіслава Ягайлы, дачка графа цэльскага Вільгельма фон Цэле і Ганны, дачкі польскага караля Казіміра III.
Remove ads
Жыццяпіс
Маладосць у Цэле
У 1394 годзе, пасля смерці бацькі і другой жаніцьбы сваёй маці, трапіла пад апеку свайго дзядзькі, графа Германа II фон Цэле[4]. У канцы 1400 гадоў да Цэле прыбыло польскае пасольства, у складзе якога былі Іван з Абехава, Гінча з Рогава і Ян з Астраўца. Яны прыбылі па загадзе польскага караля Уладзіслава Ягайла каб заключыць з графам Германам папярэдняе шлюбнае пагадненне паміж Уладзіславам і Ганнай. Паводле традыцыі ўжо паміраючая Ядвіга Анжуйская нібыта раіла, каб Ганна пасля яе заняла польскі сталец[4]. 23 красавіка 1401 года Папа Рымскі Баніфацый IX блаславіў будучых маладых, бо Ганна была ў шостай ступені радства з першай жонкай Ягайлы Ядвігай.
Шлюб з Уладзіславам Ягайлам

16 ліпеня 1401 года Ганна прыбыла ў Кракаў, аднак шлюб адкладаўся восем месяцаў. 29 студзеня 1402 года ў Кафедральным саборы Святых Станіслава і Вацлава на Вавелі Ганна Цэльская стала другой жонкай Уладзіслава Ягайлы. 25 лютага 1403 года ў тым жа самым саборы Ганна была каранаваная на караля Польшчы.
Дзякуючы шлюбу з Ганнай кароль Польшчы ўмацаваў сваю ўладу ў Каралеўстве, паколькі яна была прадстаўніцай дынастыі Пястаў па жаночай лініі. Каралева часта суправаджала караля ў шматлікіх падарожжах. У 1405 годзе запрасіла на Вавель свайго дзядзьку Германа Цэльскага, у 1410 годзе - свайго дзядзьку Сігізмунда Люксембургскага, які быў паслом германскага караля. У 1412 годзе разам з мужам арганізавала вяселле княгіні мазавецкай Цымбаркі і аўстрыйскага князя Эрнста. У гадах 1413-1414 знаходзілася ў Вялікім Княстве Літоўскім разам з місіяй хрысціянізацыі Жмудзі[5].
Плёткі
Падча шлюбу з Ягайлам Ганну падазраюць у нявернасці[5]. У 1407 годзе староста кракаўскі Клеменс з Маскожава (польск.: Klemens z Moskorzewa) абвінаваціў каралеву ў здрадзе з польскімі рыцарамі Якубам Кабылянскім і Мікалаем Чайкоўскім. Абвінавачванні былі прызнаны ілжывымі, архібіскуп гнезенскі Мікалай Куроўскі зняў іх з Ганны. Годам пазней абвінавачана ў здрадзе з Янам Тэнчынскім, у 1411 -- з нядаўнім абаронцам Мікалаем Куроўскім.
Remove ads
Смерць і пахаванне
У канцы 1415 года Ганна захварэла і 20 або 21 сакавіка 1416 года памерла ў Кракаве. Пахавана ў кафедры на Вавелі каля алтара Святой Дароты. У шлюбе Ганны і Ягайла нарадзілася 8 красавіка 1408 года дачка Ядвіга Ягелонка (1408—1431).[6].
Даследчыца Крысціна Пярадзька сцвярджала, што яна памерла 21 мая 1416 года і пахавана ў капліцы каралевы Сафіі Кракаўскай кафедры (цяпер тут помнік графа Патоцкага),[7] таксама, спасылаючыся на надпіс надмагільнага каменя Ульрыка фон Тэка ў касцёле ў Міндэльгайме, пра дату смерці яе маці ў 1425 годзе.[8]
Remove ads
Заўвага
Крыніца
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads