Ганс Хрысціян Эрстэд

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ганс Хрысціян Эрстэд
Remove ads

Ганс Хрысціян Эрстэд, таксама Ханс Крысціян Эрстэд[7] (дацк.: Hans Christian Ørsted, 14 жніўня 1777 — 9 сакавіка 1851) — дацкі навуковец, фізік, даследчык з’яў электрамагнетызму.

Хуткія факты Ганс Хрысціян Эрстэд, Дата нараджэння ...
Remove ads

Раннія гады

Нарадзіўся 14 жніўня 1777 г. у маленькім гарадку Рудкёбінге, размешчаным на дацкім востраве Лангелан. Яго бацька быў аптэкарам, грошай у сям’і не было. Пачатковую адукацыю браты Ханс Крысціян і Андэрс атрымлівалі дзе прыйдзецца: гарадскі цырульнік вучыў іх нямецкай, яго жонка — дацкай; пастар маленькай царквы навучыў іх правілам граматыкі, пазнаёміў з гісторыяй і літаратурай; каморнік навучыў складанню і адніманню, а прыезджы студэнт упершыню распавёў ім аб уласцівасцях мінералаў.

З 12 гадоў Ханс дапамагае свайму бацьку ў аптэцы. Тут ён пачынае цікавіцца натуральнымі навукамі і вырашае паступаць ва ўніверсітэт.

Remove ads

Вучоба ў Капенгагенскім універсітэце

Thumb
Hans Christian Ørsted, Der Geist in der Natur, 1854

Універсітэт у сталіцы Даніі Капенгагене быў заснаваны яшчэ ў 1478 г., але агульнаадукацыйная культура яго была яшчэ вельмі нізкая. Дастаткова сказаць, што з пачатку XVIII стагоддзя кафедра фізікі ў ім была ліквідаваная з той мэтай, каб узмацніць курс багаслоўя.

У 1794 г. (17 гадоў) Эрстэд у якасці абітурыента выязджае ў Капенгаген і цэлы год рыхтуецца да іспытаў, якія затым паспяхова вытрымлівае. Яго брат рушыў услед за ім у Капенгаген і вывучаў там юрыспрудэнцыю. Падчас вучобы Эрстэд займаецца практычна ўсімі магчымымі дысцыплінамі. Залатая медаль універсітэта была прысуджана яму за эсэ «Межы паэзіі і прозы».

Remove ads

Зноскі

1. Hans Christian Orsted // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.

2. Hans Christian Ørsted // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.

3. Эрстед Ханс Кристиан // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

4. Эрстед, Ганс Христиан // Малая советская энциклопедия / под ред. Н. Л. Мещеряков — 2 — Советская энциклопедия, 1936.

5. Матэматычная генеалогія — 1997. Праверана 20 жніўня 2018.

6. Матэматычная генеалогія — 1997.

7. Напісанне імя і прозвішча ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т. 18, кн. 1, Мн., 2004, С. 154.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads