Ганьжа Беньшава

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Га́ньжа Бе́ньшава (в.-луж.: Hańža Bjeńšowa, 27 сакавіка 1919, вёска Розенталь, Германія — 15 сакавіка 1999, Баўтцэн, Германія) — лужыцкая пісьменніца, драматург, перакладчык, педагог і рэдактар. Пісала дзіцячую прозу і драматычныя творы на верхнялужыцкай мове. Член Саюза пісьменнікаў ГДР. Лаўрэат прэміі імя Якуба Чышынскага.

Хуткія факты Ганьжа Беньшава, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася 27 сакавіка 1919 года ў лужыцкай вёсцы Рожант (Розенталь) каля Баўтцэна. У 1933 годзе скончыла сельскую школу ў Рожанце, пасля чаго працягнула сярэднюю адукацыю ў вёсцы Каменьцы. З 1935 па 1938 год атрымлівала вышэйшую адукацыю ў Баўтцэне. У ваенны час працавала арганісткай ў адной з каталіцкіх парафій. У 1946 г. скончыла педагагічныя курсы, пасля чаго працавала настаўніцай у розных лужыцкіх школах. У пасляваенны перыяд супрацоўнічала з лужыцкім таварыствам «Dom serbskeho ludoweho wuměłstwa».

З 1954 па 1959 год працавала навуковым супрацоўнікам у Інстытуце сербскага народазнаўства ў Лейпцыгу і выдавецтве лужыцкага культурнага таварыства «Домавіна».

У 1974 годзе за сваю літаратурную дзейнасць была ўзнагароджана ордэнам «За заслугі перад Айчынай».

З 1976 года была рэдактарам лужыцкага часопіса «Płomjo». Лаўрэат літаратурных прэмій імя Якуба Чышынскага (1980) і лужыцкага культурнага таварыства «Домавіна».

Remove ads

Сачыненні

Проза

  • Spušćej so na Maksa, 1961;
  • Skludźena tučel, 1965;
  • Kónčkojty zub, 1966;
  • Klimpotata ryba, 1968;
  • Jank a Bärbel, 1969;
  • Monika, 1980;
  • Złoty rjećazk, 1985;
  • Kosmodej, 1986.

Драматургія

  • Kak sej Nitka-Witka radu da, 1965;
  • Spušćej so na Maksa, 1965;
  • Parlički wódneho muža, 1968;
  • Rjadowniska kniha, 1970;
  • Klimpotata ryba, 1976.

Зноскі

  1. Catalog of the German National Library Праверана 1 чэрвеня 2020.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q23833686'></a>
  2. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 26 сакавіка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q19938912'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q54837'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q193563'></a>

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads