Гарадзілаўская

From Wikipedia, the free encyclopedia

Гарадзілаўская
Remove ads

Гара Гарадзі́лаўская — марэнны ўзгорак на поўначы Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці. Найвышэйшы пункт Верхнядзвінскага раёна і Асвейскай грады. Вышыня над узроўнем мора складае 191,8 м[1]. Знаходзіцца на тэрыторыі Асвейскага сельсавета.

Хуткія факты Вышыня, Размяшчэнне ...
Remove ads

Апісанне

Узгорак уяўляе сабой эталонную форму рэльефу бакавой канечна-марэннай грады: даўжыня — 1,4 км, шырыня дасягае 0,5 км, адносная вышыня складае 20-25 м, крутасць схілаў — да 20°.

Знаходзіцца за 1 км на захад ад тапонімаўтваральнай вёскі Гарадзілавічы і за 1,4 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Царкоўна. На поўнач і захад ад гары знаходзіцца агароджаны сеткай гадавальнік для дзікіх жывёл, на поўдзень і ўсход — поле.

Непадалёк ад гары знаходзіцца возера Асвейскае, над акваторыяй якога гара ўздымаецца больш як на 60 м.

На вяршыні гары ўзведзена велічэзная металічная вышка-трыянгулятар, а таксама бетонавы слупок.

Remove ads

Як дабрацца

Дабрацца да гары можна аўтобусам Асвея—Лісна, сыходзіць на прыпынку ў в. Гарадзілавічы. Потым пешшу 1,5 км у накірунку вышкі-трыянгулятара.

Зноскі

  1. Горные вершины равнинной Беларуси / В. Э. Пасанен, Е. А. Дикусар, В. Е. Подлисских. — Минск: ГУ «Республиканский учебно-методический центр физического воспитания населения», 2014. — 224 с.: ил. — ISBN 978-985-7054-10-7. С. 216.

Літаратура

Loading content...

Спасылкі

Loading content...
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads