Гарадоцкі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Гарадоцкі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж — установа сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Рыхтуе кадры сельскагаспадарчага профілю сярэдняга звяна: тэхнік-механік, тэхнік-электрык, тэхнік па аграсервісе і МТО. Заснаваны ў 1930 годзе ў горадзе Гарадок як тэхнікум механізацыі сельскай гаспадаркі. З 1974 да чэрвеня 1996 года насіў назву Гарадоцкі саўгас-тэхнікум. Тут вучыцца каля 1 000 чалавек, працуюць вопытныя выкладчыкі. Педагагічны калектыў складае 94 чалавекі. Створаны кабінеты і лабараторыі, аснашчаныя сучасным абсталяваннем і тэхнічнымі сродкамі, вялікая бібліятэка, танцавальныя і спартыўныя залы.

Хуткія факты Гарадоцкі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж, Дата заснавання ...

29 лютага 1996 года саўгас-тэхнікум ператвораны ва ўстанову адукацыі Гарадоцкі сельскагаспадарчы тэхнікум. 13 чэрвеня 2001 года тэхнікум ператвораны ва УА «Гарадоцкі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж».

Remove ads

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0090-0.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads