Гарацый Слізнарт

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Гарацый Слізнарт (англ.: Horace Slughorn) — чыстакроўны чараўнік, выкладчык зеллеварэння ў Хогвартсе ў шостай кнізе. Вучыў Снейпа і Лілі. Разумны, станоўчы, выступае супраць цёмных сіл. Патронус — залатая рыбка.

Хуткія факты Гарацый Слізнарт ...
Remove ads

Гары Потэр і Прынц-паўкроўка

Дамблдар з дапамогай Гары Потэра угаворвае Слізнарта вярнуцца ў Хогвартс і прыступіць да выкладання. Перад пачаткам вучобы Слізнарт, як ён гэта рабіў у мінулыя гады, збірае "Клуб Смаўжоў", які складаецца з дзяцей найбольш уплывовых бацькоў, знакамітасцей, адораных студэнтаў.

Пазней апыняецца, што запрашэнне Слізнарта ў Хогвартс мае сувязь з перамогай над Валдэмортам. Слізнарт працаваў выкладчыкам зеллеварэння ў гады вучобы Валдэморта. Інфармацыю пра хоркруксы (вызначэнне паняцця "хоркрукс") Том Рэдл атрымаў ад Гарацыя.

Дамблдар атрымаў ад Слізнарта ўспамін, дзе гэты факт быў утоены, паколькі Гарацый сарамаціўся гэтага ўспаміну. Аднак Гары ўдалося пераканаць Слізнарта перадаць сапраўдны, не выпраўлены, успамін, пасля чаго Дамблдор канчаткова вызначыўся ў задачах барацьбы, даведаўся, што для перамогі неабходна знайсці і знішчыць шэсць часціц душы Цёмнага Лорда.

У канцы, пасля ўцёкаў Северуса Снэйпа, быў прызначаны Мінервай МакГонагал дэканам Слізерына.

Remove ads

Гары Потэр і Дары Смерці

Застаўся выкладаць у Хогвартсе падчас панавання Валдэморта. У канцы, быўшы пастаўлены перад выбарам, здолеў прыняць правільнае рашэнне і прыняў удзел у стычцы з. Валдэмортам разам з Мінервай Мак-Гонагал і Кінгслі Брустверам.

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads