Гарачыня ў Пуэрта-Рыка (2023)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Гарачыня ў Пуэрта-Рыка (2023)
Remove ads

У чэрвені 2023 года над Карыбскім рэгіёнам утварылася анамальная гарачыня, якая прынесла гістарычна высокія тэмпературы і пабіла шматлікія рэкорды. Заглухлая сістэма высокага ціску на ўсход ад Пуэрта-Рыка ўтварыла цеплавы купал, у той час як пыл з Сахары стрымліваў утварэнне аблокаў[1].

Thumb
Паведамленне NWS аб гарачыні ў Пуэрта-Рыка.

Найбольш складаная сітуацыя склалася ў паўночнай частцы вострава. 6 чэрвеня ўстаноўлены некалькі тэмпературных рэкордаў, у тым ліку ў Сан-Хуане — 95°F (35°C). У некаторых рэгіёнах назіралася тэмпература ў 110°F (38°C). Галоўны рэкорд належыць гораду Дарада, дзе паведамлялася пра адзнаку ў 125°F (51°C). На бліжэйшых да Пуэрта-Рыка астравах таксама назіралася анамальная гарачыня: на Саба быў зафіксаваны рэкорд у 92°F (33°C), а на Арубе — 95,5°F (35°C)[1].

З-за выхаду са строю электрастанцыі 6 чэрвеня на востраве адбылося адключэнне электраэнергіі, якое закранула больш за 100 000 чалавек. У адказ Luma Energy, кампанія, адказная за размеркаванне і перадачу электраэнергіі ў Пуэрта-Рыка, заклікала кліентаў эканоміць энергію. Да наступнага дня сітуацыя з электрычнасцю нармалізавана[2].

Метэаролагі назвалі гарачыню беспрэцэдэнтнай[2][3][1]. Асноўнай прычынай анамаліі названа змяненне клімату[3].

Remove ads

Заўвагі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads