Гара Паўліна

From Wikipedia, the free encyclopedia

Гара Паўліна
Remove ads

Гара Паўліна (лац.: Pavonis Mons)[1] [2][3] — патухлы вулкан на Марсе, размешчаны ў правінцыі Фарсіда, побач з марсіянскім экватарам. На поўнач ад яго знаходзіцца гара Аскрыйская, а на поўдзень — гара Арсія. Найвышэйшая гара ў Сонечнай сістэме, Алімп, знаходзіцца на паўночным захадзе. Навуковая назва Pavonis Mons перакладаецца як Гара Паўліна.

Хуткія факты Гара Паўліна, Вышыня вяршыні ...
Thumb
Фота: NASA/JPL/Malin Space Science Systems

Гара Паўліна узвышаецца над сярэдняй паверхняй Марса на 14 км, на вяршыні атмасферны ціск складае каля 130 Па (1,3 мБар).[4] Для параўнання, найвышэйшая гара на Зямлі Эверэст мае вышыню 8,848 км над узроўнем мора. На больш полагам ўсходнім схіле маецца ланцуг эліптычных або авальных паглыбленняў, выбудаваных ўніз ад цэнтра неглыбокай западзіны. Усе яны сфарміраваліся ў выніку калапсу, звязанага з тэктанічнымі парушэннямі — абрыў на кожнай з бакоў западзіны з'яўляецца парушэннем суцэльнасці горных парод (звычайна такія аб'екты існуюць там, дзе маецца зрух пароды пад дзеяннем магмы або тэктанічных сіл).

Remove ads

Гл. таксама

Зноскі

  1. Бурба Г.А. Номенклатура деталей рельефа Марса. М.: Наука, 1981. — 85 с. 1 000 экз.
  2. Martian Weather Observation Архівавана 11 сакавіка 2007. NASA MGS data 0.7 degrees N 245.9 degrees E 13368 meters

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads