Гарлач

From Wikipedia, the free encyclopedia

Гарлач
Remove ads

Гарла́ч — гліняны посуд з выцягнутым тулавам, пукатымі бакамі, звужанай шыйкай і шырэйшым за дно вусцем.

Thumb
Паштовая марка Беларусі з выявамі гарлачоў злева і ўверсе (1992 г.)

Выкарыстоўваецца для захоўвання малака і малочных вырабаў. Вядомы большасці народаў свету. Вырабляецца гартаваным, чорназадымленым і паліваным. Аздабляецца глянцаваным, прарысаваным на сырой паверхні ўзорам і ангобам[1]. Іншыя назвы: гладыш, ладыш і стаўбун. Вылучаюць віды: берасцень (аплецены стужкамі бяросты) і збан (жбан) — з дзюбай-літком і вушкам-ручкай[2].

Remove ads

Зноскі

  1. Сяргей Мілючэнкаў. Гарлач // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах / гал. рэд. Генадзь Пашкоў. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1997. — Т. 5. — С. 61. — 576 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0090-0.
  2. Сяргей Мілючэнкаў. Гарлач // Этнаграфія Беларусі: энцыклапедыя / гал. рэд. Іван Шамякін. — Мінск: Беларуская савецкая энцыклапедыя, 1989. — С. 144. — 575 с. 20 000 экз. ISBN 5-85700-014-9.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads