Гарохавая вуліца
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гарохавая вуліца (руск.: Горо́ховая улица) — сярэдняя з трох цэнтральных магістралей Санкт-Пецярбурга, што разыходзяцца веерам ад Адміралцейства. Праходзіць ад Адміралцейскага праспекта да Піянерскай плошчы (былога Сямёнаўскага пляца). У савецкі час называлася вуліца Дзяржынскага.
Канцэпцыя трох прамянёў, што разыходзяцца веерам ад цэнтральнай вежы Адміралцейства (так званы «адміралцейскі трызубец»), як асновы планіровачнай схемы, была распрацавана архітэктарам П. М. Яропкіным для плана новай забудовы Пецярбурга пасля пажараў 1736—1737 гадоў. У гэтай планіметрыі Гарохавая вуліца ўяўляе сярэдні прамень, размешчаны на бісектрысе паміж Вазнясенскім і Неўскім праспектамі.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads