Гаўбіца
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Га́ўбіца (ад ням.: Haubitze ад чэшск. houfnice гуфніца[1]) — гармата для навеснай стральбы (пад кутом узвышэння да 70°).[2]

Канструкцыйна гаўбіцы падобныя да пушак, але маюць параўнальна меншую пачатковую хуткасць і карацейшы (да 30 калібраў) ствол. Ствол можа быць даўжэйшым, а гармата — лічыцца гаўбіцай, калі пры навеснай стральбе мена зараду дазваляе перакрывацца зонам паражэння[3].
Сучасныя гаўбіцы маюць калібр 105 – 203 мм, ствол даўжынёй 15 – 30 калібраў, пачатковую хуткасць снарада 300 – 800 м/с, пераменны зарад, хуткастрэльнасць да 10 стрэлаў/хв., дальнабойнасць да 24 км (з актыўна-рэактыўнымі боепрыпасамі — да 30 км).[4] Падзяляюцца і класіфікуюцца як і іншыя гарматы.
Правобразамі сучасных гаўбіц, ці, паводле іншага бачання, першымі гаўбіцамі ў Еўропе былі сярэднявечныя гуфніцы (15 – 16 ст.) і камнямёты. Тып гаўбіцы, як палявой, манеўранай гарматы, здольнай да навеснай стральбы выбуховымі снарадамі, выдзяліўся ў сяр. 17 ст. у Галандыі, як адказ на памацнелую палявую фартыфікацыю, і з таго часу ўжываўся ў усіх арміях, асабліва шырока – з 19 ст. На пачатку 20 ст. тэхналагічнае і канструкцыйнае развіццё практычна сцёрла прынцыповыя розніцы паміж цяжэйшымі гаўбіцамі і марцірамі, а за час 1-й сусв. вайны адбылося ўзаемапранікненне баявых якасцяў пушак і гаўбіц[5].
Remove ads
Галерэя
- 122-мм гаўбіца М30 уз. 1938, СССР
- 203-мм гаўбіца M115 (ЗША) у Карэі, 1952
- 105-мм лёгкая гаўбіца уз. 1918, Германія
- 105-мм гаўбіца M102, ЗША
Гл. таксама
Зноскі
- Праз гістарычнае ням. haufnitz. Англійская назва howitzer паходзіць ад галандскага houwitser, якое трапіла ў англ. мову каля 1695, і таксама паходзіла ад Haubitze/haufnitz: The American Heritage Dictionary of the English Language, Fourth Edition [2007]. — Houghton Mifflin Company. .
- ВЭС-83, С.181.
- Звесткі на пач. 1980-х гг.
- Як адзначана, напр., у: Кириллов-Губецкий И. М. Современная артиллерия. 3-е испр. изд. — М.: Воениздат, 1937.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads