Гвен Стэфані
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гвен Рэнэ Стэфані (англ.: Gwen Renée Stefani; нар. 3 кастрычніка 1969, Фулертан, Каліфорнія, ЗША) — амерыканская спявачка, аўтар песень, актрыса, прадзюсар і дызайнер.
Салістка і сузаснавальнік музычнага гурта «No Doubt» (з 1986 года), выканаўца і адзін з аўтараў такіх вядомых сінглаў як Just a Girl, Don’t Speak і інш. У 2004 годзе пачала сольную кар’еру з альбомам «Love. Angel. Music. Baby.», які меў крытычны і камерцыйны поспех. Песня з гэтага альбома — «Hollaback Girl», дасягнула першага месца ў чарце Billboard Hot 100 і стала першай у ЗША, прададзенай на iTunes у мільён копій. Яе трэці сольны альбом «This Is What the Truth Feels Like» (2016) заняў першае месца ў чарце Billboard 200. Уключаючы свае працы з No Doubt, Стэфані прадала больш за 30 мільёнаў копій альбомаў па ўсім свеце.
У 2003 годзе выпусціла сваю лінію адзення «L.A.M.B.». Уладальніца трох прэмій «Грэмі». У якасці сольнага выканаўцы атрымала ўзнагароду American Music Awards, Brit Awards, World Music Awards і дзве Billboard Music Awards. Часопіс Billboard назваў Стэфані 54-м самым паспяховым артыстам і 37-м самым паспяховым артыстам Hot 100 дзесяцігоддзя. Тэлеканал VH1 паставіў яе на 13-е месца ў спісе «100 найвялікшых жанчын у музыцы» 2012 года.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads