Геланік

From Wikipedia, the free encyclopedia

Геланік
Remove ads

Геланік (Ἑλλάνικος), таксама вядомы як Геланік з Мітылены (каля 490 да н.э. — 485 гг. да н. э. — каля 405 — 400 гг. да н. э.) — старажытнагрэчаскі пісьменнік-лагаграф.

Thumb
Папірус з паэмай аб Атлантыі
Хуткія факты Геланік, Асабістыя звесткі ...

Падрабязнасці біяграфіі Геланіка добра не вядомы. Ён нарадзіўся ў Мітылене, найбуйнейшым горадзе вострава Лесбас. Жыў пры двары аднаго з валадароў Македоніі. Памёр у эалійскім горадзе Перперэне, не далёка ад Пергама.

Ніводная праца Геланіка ў арыгінале да нас не дайшла. Існуюць толькі спасылкі і крытыка на яго творчасць (Фукідыд, Платон, Эратасфен і інш.). Геланік быў аўтарам празаічных логасаў (літаральна, казанняў) па гісторыі, міфалогіі і геаграфіі Эоліі, Атыкі, Персіі, Фесаліі, Лідыі, Егіпецкай дзяржавы, зямель Паўночнага Прычарнамор'я. Вядомы таксама пераказам міфічных падзей, звязаных з заняпадам Троі і заснаваннем Рыма. Геланіку прыпісваюць аўтарства паэмы аб Атлантыі, дачцэ Атласа.

Геланік быў адным з першых старажытнагрэчаскіх пісьменнікаў, якія выкладалі падзеі міулага згодна храналагічнага прынцыпу.

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads