Генадзь Антонавіч Каралёнак
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Генадзь Антонавіч Каралёнак (нар. 17 студзеня 1951, в. Лапухоўка, Пастаўскі раён) — беларускі вучоны-эканаміст, доктар эканамічных навук (1993), прафесар (1995).
Remove ads
Біяграфія
У 1973 годзе скончыў Беларускі інстытут народнай гаспадаркі. Паралельна, з гэтага ж года, працуе ў філіяле Цэнтральнай навукова-даследчай лабараторыі Цэнтрсаюза. У 1977—1980 гадах і 1989—1992 гадах — у Расійскай эканамічнай акадэміі імя Пляханава (Масква). З 1974 года працуе ў Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце (з 1997 года — загадчык кафедры, з 1998 года — прарэктар).
Remove ads
Навуковая дзейнасць
У навуковых працах Г. А. Каралёнак разглядае пытанні рынкавай эканомікі, менеджменту ў гандлі[2].
Узнагароды
- Ордэн Францыска Скарыны (2018)[3]
- Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь (2003)
- Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2008)
- Ганаровая грамата Міністэрства гандлю Рэспублікі Беларусь[4]
- Нагрудны знак «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» (2008)
- Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2019) за шматгадовую плённую працу[4]
- Ганаровая грамата ВАК Беларусі, граматы Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта і Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта[4]
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads