Генадзь Леанідавіч Бортнікаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Генадзь Леанідавіч Бортнікаў (руск.: Генна́дий Леони́дович Бо́ртников; 1 красавіка 1939, Масква — 24 сакавіка 2007, Масква) — савецкі і расійскі акцёр тэатра і кіно. Народны артыст Расійскай Федэрацыі (1992).
Remove ads
Біяграфія
Генадзь Бортнікаў нарадзіўся 1 красавіка 1939 года ў Маскве. У 1962 годзе скончыў Школу-студыю МХАТ (курс Г. А. Герасімава, А. М. Карэва) і быў прыняты ў трупу Тэатра імя Массавета.
На працягу многіх гадоў Бортнікаў быў адным з вядучых акцёраў тэатра. Найбольш значныя працы — Раскольнікаў у «Пецярбургскіх снах» і Смердзякоў у «Братах Карамазавых» паводле Ф. М. Дастаеўскага, галоўная роля ў спектаклі паводле аповесці Г. Бёля «Вачыма клоўна» — пастаноўка і сцэнаграфія Генадзя Бортнікава. Пасля ён таксама займаўся рэжысурай.
У кіно Бортнікаў дэбютаваў у 1961 годзе ў фільме «Дарослыя дзеці»; самая буйная праца — галоўная роля ў фільме «Падарванае пекла».
Захапляўся жывапісам, і яго мастацкія працы знаходзілі адабрэнне ў Эрнста Неізвеснага. У якасці мастака і аўтара касцюмаў Бортнікаў аформіў некалькі спектакляў.
Генадзь Бортнікаў памёр у Маскве 24 сакавіка 2007 года ад інфаркту на 68-м годзе жыцця. Пахаваны на Увядзенскіх могілках (участак № 11).
Remove ads
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads