Генадзь Мікалаевіч Здор
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Генадзь Мікалаевіч Здор (27 жніўня 1945, в. Звяняцкае, Хойніцкі раён, Гомельская вобласць — 27 сакавіка 2018) — беларускі спецыяліст у галіне апрацоўкі канструкцыйных матэрыялаў у машынабудаванні. Доктар тэхнічных навук (1999).
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (спецыяльнасць «Тэхналогія машынабудавання, металарэзныя станкі і інструменты», 1967).
Працаваў у Заводзе паўправадніковых прыбораў імя Ф. Э. Дзяржынскага (з 1967, доследна-канструкторскае бюро), Фізіка-тэхнічным інстытуце НАН Беларусі (з 1971, навуковы супрацоўнік, з 1989 — загадчык лабараторыі высокіх ціскаў, з 2001 — загадчык аддзела механікі хуткапрацякаючых працэсаў і разбурэнняў, у 1983—1990 — намеснік дырэктара), Навукова-даследчым і канструктарска-тэхналагічным інстытуце зваркі і ахоўных пакрыццяў з вопытнай вытворчасцю (з 2003, дырэктар), Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце (2006—2018, загадчык кафедры «Робататэхнічныя сістэмы»).
Навуковыя інтарэсы: імпульсная апрацоўка матэрыялаў.
Remove ads
Узнагароды
Дзяржаўная прэмія Беларускай ССР (1980) і інш.
Бібліяграфія
- Научные основы технологии формообразования изделий из листовых материалов импульсными нагрузками : автореферат диссертации … доктора технических наук : 05.03.01 / Здор Геннадий Николаевич. ― Минск, 1999.
- Исследование оптимальных режимов электрического разряда для камер малого объема при электрогидроимпульсной вытяжке листовых материалов в свободную матрицу : автореферат диссертации … кандидата технических наук : 05.03.05 / Здор Геннадий Николаевич. — Минск, 1981.
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads