Генадзь Міхайлавіч Лыч

беларускі эканаміст, публіцыст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Генадзь Міхайлавіч Лыч (нар. 25 лютага 1935, вёска Магільнае, Уздзенскі раён, Мінская вобласць) — беларускі вучоны ў галіне эканомікі, публіцыст. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1991; член-карэспандэнт з 1986), доктар эканамічных навук (1973), прафесар (1977). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1980). 

Хуткія факты Генадзь Міхайлавіч Лыч, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Беларускі інстытут народнай гаспадаркі (1958), дзе атрымаў спецыянальнасць эканаміста. У 1958—1961 гадах малодшы навуковы супрацоўнік, загадчык аддзела эканомікі Брэсцкай абласной дзяржаўнай сельскагаспадарчай доследнай станцыі Мінлясгаса БССР (г. Пружаны). Пасля заканчэння аспірантуры працаваў старшым навуковым супрацоўнікам БелНДІ эканомікі і арганізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці Мінсельгаса БССР (1964-1967). У 1965 г. атрымаў вучоную ступень кандыдата эканамічных навук. У 1967—1977 гг. загадчык аддзела эканомікі меліярацыйнага і воднагаспадарчага будаўніцтва БелНДІ меліярацыі і воднай гаспадаркі Мінвадгаса СССР. У 1972 г. абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Эканамічная эфектыўнасць асушальных меліярацый», а у 1973 г. атрымаў вучоную ступень доктара эканамічных навук. У 1977 г. яму было прысвоена вучонае званне прафесара. У 1977—1988 гадах працаваў першым намеснікам дырэктара па навуковай рабоце БелНДІ эканомікі і арганізацыі сельскай гаспадаркі Дзяржаграпрома БССР.

У 1988 г. перайшоў на працу ў Акадэмію навук БССР, з якой быў цалкам звязаны далейшы лёс вучонага. Са студзеня 1988 г. ён узначальваў Аддзел аграрных праблем сацыялізму Інстытута эканомікі, а з кастрычніка гэтага ж года стаў дырэктарам інстытута. На гэтай пасадзе ў кола яго навуковых інтарэсаў увайшлі праблемы макраэканомікі, эканамічнага механізма гаспадарання ва ўмовах пераходу да рыначнай эканомікі. Удзельнічаў у распрацоўцы «Канцэпцыі эканамічнага суверэнітэту Беларускай ССР», а таксама «Праграмы пераходу Беларускай ССР да рыначнай эканомікі».

У 1992—1997 гг. акадэмік-сакратар Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі. Пры распрацоўцы «Канцэпцыі палітыка­–прававога, сацыяльна–­эканамічнага і нацыянальна–­культурнага адраджэння і развіцця Рэспублікі Беларусь» правёў тры пашыраныя навуковыя сесіі Аддзялення з удзелам палітычных і дзяржаўных дзеячаў, а таксама шырокага кола прадстаўнікоў навуковай і творчай інтэлігенцыі, вынікі якіх ў свой час атрымалі грамадскі водгук і адыгралі значную ролю ў адраджэнні нацыянальнай свядомасці беларусаў. У гэты ж час была падрыхтавана першая Нацыянальная справаздача аб чалавечым развіцці «Беларусь: тварам да чалавека».

З 1997 г. зноў вярнуўся на пасаду дырэктара Інстытута эканомікі НАН Беларусі, якую пяць папярэдніх гадоў займаў на грамадскіх пачатках, а з 1998 г. перайшоў на пасаду галоўнага навуковага супрацоўніка гэтага інстытута. Прымаў удзел у правядзенні фундаментальных эканамічных даследаванняў па сацыяльна­–эканамічных праблемах забеспячэння экалагічнай бяспекі жыццядзейнасці грамадства, у тым ліку мінімізацыі негатыўных наступстваў Чарнобыльскай катастрофы. У 1999 г. падрыхтаваў і апублікаваў у суаўтарстве манаграфію «Чарнобыльская катастрофа: сацыяльна–­эканамічныя праблемы і шляхі іх вырашэння» (руск.), у якой упершыню была даведзена колькасная ацэнка шкоды, якую прычыніла аварыя на ЧАЭС нацыянальнай эканоміцы і сацыяльнай сферы Рэспублікі Беларусь.

З 2009 г. вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута сістэмных даследаванняў у АПК НАН Беларусі[1], займаўся даследаваннем праблем аграрнай эканомікі.

Remove ads

Навуковыя працы

Аўтар больш за 360 навуковых прац, у тым ліку 17 манаграфій. З іх найбольш вядомыя:

  • Экономическая эффективность сельскохозяйственного производства. – Мн.: Ураджай, 1988. – 108 с.
  • Экономическая эффективность использования производственных ресурсов. – Мн.: Ураджай, 1990. – 104 с.
  • Чернобыльская катастрофа: социально-экономические проблемы и пути их решения / Г. М. Лыч, З. Г. Патеева. – Мн.: Право и экономика, 1999. – 291 с.
  • Рыночное реформирование экономики Беларуси: итоги и перспективы. – Мн., 2000. – 79 с.
  • Экономическая наука - реабилитации районов радиоактивного загрязнения / Г. М. Лыч, З. Г. Патеева. - Мн. : Право и экономика, 2001. - 61 с.
  • Глобализация и адаптация к ней экономики Беларуси: пособие. – Минск : БГАТУ, 2010. – 143 с.
  • Развитие агропромышленного комплекса: новые вызовы и возможные ответы на них / Г. М. Лыч, А. П. Шпак. - Минск : Институт системных исследований в АПК НАН Беларуси, 2014. - 133 с.
  • Аграрная экономика: проблемы и пути их решения: авторское кредо. – Минск : Право и экономика, 2016. – 216 с.
Remove ads

Публіцыстыка

Апублікаваў шэраг публіцыстычных артыкулаў, а таксама кнігі:

  • Інтэлектуальная дзірка. - Мн. , 1998. - 206 с. (прысвечана пытанням навукі, найперш гуманітарнай і сацыяльнай, і дзейнасці навуковай інтэлігенцыі)
  • Пакутлівыя блуканні. - Мн. , 2000. - 231 с. (адлюстраваны шматлікія цяжкасці, з якімі сустрэлася Беларусь на шляху пераходу да рыначнай эканомікі)
  • Народам звацца. - Мн. , 2001. - 335 с. (абгрунтоўваецца неабходнасць захавання і ўмацавання эканамічнага і палітычнага суверэнітэту Рэспуб­лікі Беларусь)
  • Трагедыя беларускага сялянства. - Мн. , 2003. – 269 с.
  • Перад лёсавызначальным выклікам: роздум. - Санкт-Пецярбург : Неўскі прастор, 2018. – 194 с.

Яго публікацыі вызначаюцца прынцыповасцю аўтарскай пазіцыі, актуальнасцю і аргументаванасцю вывадаў і прапаноў.

Аўтар кнігі мемуараў «Повязь часоў: успаміны» (Санкт-Пецярбург, 2014. - 384 с.).

Сям'я

Яго брат Леанід Міхайлавіч Лыч — вучоны-гісторык.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads