Генадзь Сямёнавіч Марцуль
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Генадзь Сямёнавіч Марцуль (нар. 2 студзеня 1937, в. Лоўчыцы, Навагрудскі раён Гродзенскай вобл.) — беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1969), прафесар (1997).
Remove ads
Біяграфічныя звесткі
Скончыў Мінскі педагагічны інстытут (1965). 3 1968 працуе на кафедры гуманітарных дысцыплін Мінскага радыётэхнічнага інстытута (з 1993 Беларускі ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі).
Навукова-даследчыцкая дзейнасць
Асноўныя кірункі даследаванняў — патрыятычнае і інтэрнацыянальнае выхаванне моладзі, нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва ў Беларусі, вопыт вырашэння нацыянальнага пытання ў СССР і краінах сацыялістычнай арыентацыі. Аўтар вучэбных дапаможнікаў для ВНУ «Беларусазнаўства» (1996), «Гісторыя Беларусі: Насельніцтва, фарміраванне і вызначэнне этнічных і дзяржаўна-адміністрацыйных межаў. Беларускае замежжа» (2-е выд. 1997, з М. Сташкевічам).
Remove ads
Выбраная бібліяграфія
- Гісторыя Беларусі Ч. 1—2. 2 выд. — Мн., 2000 (у сааўтарстве)
- Гісторыя Беларусі. Канец XVIII ст. — 2002 г. 2 выд. Мн., 2002 (у сааўтарстве).
- Гісторыя Беларусі: Насельніцтва, фарміраванне і вызначэнне этнічных і дзяржаўна-адміністрацыйных межаў. Беларускае замежжа. 2-е выд. — Мн., 1997 (разам з М. С. Сташкевічам).
Зноскі
- Czech National Name Authority Database as Linked Data, Báze národních jmenných autorit v podobě propojených dat Праверана 30 красавіка 2021.
- Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads