Генадзь Сяргеевіч Мішуроў
беларускі музыкант From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Генадзь Сяргеевіч Мішуроў (нар. 16 мая 1932, с. Нова-Платаўка, Хабарскі раён, Алтайскі край, РСФСР) — беларускі музыкант (баян), мастацтвазнавец. Доктар мастацтвазнаўства (2003), кандыдат педагагічных навук (1980), прафесар (1992).
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Омскае каманднае рачное вучылішча (1952), Уладзівастоцкае музычнае вучылішча (1961), Далёкаўсходні педагагічны інстытут мастацтваў (1968).
Працаваў у Хабараўскім дзяржаўным інстытуце культуры (1968—1984, загадчык кафедры народных інструментаў), Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў (з 1985, прафесар кафедры духавой музыкі, у 1985—1996 гадах — загадчык кафедры аркестравага дырыжыравання, 1994—2010 гадах — кіраўнік ансамбля народных інструментаў «Беларускія ўзоры»).
Навуковыя інтарэсы: інструментальная музыка; народна-інструментальная музыка; народна-інструментальнае мастацтва Беларусі; падрыхтоўка кадраў народна-інструментальнага мастацтва; канцэртна-выканальніцкая дзейнасць.
Remove ads
Узнагароды
Прэмія Міністэрства культуры СССР (1983), нагрудны знак «За ўклад у развіццё культуры Беларусі» (2022) і інш.
Бібліяграфія
- Белорусское народно-инструментальное искусство: традиции и современность : диссертация … доктора искусствоведения : 17.00.09 : защищена 17.04.2003 : утверждена 29.10.2003 / Мишуров Геннадий Сергеевич. — Минск, 2002.
- Становление и современное развитие художественной самодеятельности малых народностей Приамурья : автореферат диссертации .. кандидата педагогических наук : 13.00.05 / Мишуров Геннадий Сергеевич. ― Ленинград, 1980.
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads