Географ глобус прапіў (фільм)

фільм From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«Географ глобус прапіў» (руск.: Географ глобус пропил) — мастацкі фільм 2013 года рэжысёра Аляксандра Велядзінскага[ru][3].

Хуткія факты Географ глобус прапіў, Жанр ...

Фільм быў прадстаўлены ў асноўнай конкурснай праграме ігравога кіно 20-га Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад»[4].

Remove ads

Сюжэт

Малады біёлаг Віктар Служкін ад безграшоўя ідзе працаваць настаўнікам геаграфіі ў звычайную пермскую школу. Ён змагаецца, а потым і сябруе з вучнямі, канфліктуе з завучам, вядзе дзевяцікласнікаў у паход — сплаўляцца па рацэ. Яшчэ ён п’е з сябрамі віно, спрабуе ўжыцца з жонкай і водзіць у дзіцячы сад маленькую дачку. Ён проста жыве… Гэта гісторыя пра кожнага, хто часам адчуваў сябе такім жа бясконца адзінокім, як Віктар Служкін. Кожнага, хто, нягледзячы на адзіноту і тугу, ніколі не губляў здольнасць адчуваць і кахаць[4].

Remove ads

Акцёрскі склад

   Канстанцін Хабенскі      Віктар Сяргеевіч Служкін, настаўнік геаграфіі
   Алена Лядава      Надзя, жонка Служкіна
   Анфіса Чарных[ru]      Маша Бальшакова, школьніца, удзельніца пахода
   Аляксандр Робак[ru]      Максім Будкін, даўні сябар Служкіна, чыноўнік
   Яўгенія Брык[ru]      Кіра Валер’еўна, настаўніца нямецкай
Remove ads

Узнагароды

Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 21 кінаўзнагародай і яшчэ 15 намінацыямі[5].

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads