Георгій Георгіевіч Разанка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Георгій Георгіевіч Разанка (1 жніўня 1941, в. Роўбіцк, Пружанскі раён, Брэсцкая вобласць — 25 сакавіка 2021) — беларускі дзяржаўны дзеяч.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 1 жніўня 1941 года ў вёсцы Роўбіцк Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці[3].
Працоўную біяграфію пачаў у 1957 годзе рабочым калгаса «Шлях Леніна» Пружанскага раёна. Скончыў у 1962 годзе з адзнакай аддзяленне механізацыі Пружанскага сельгастэхнікума. Пасля адпрацоўкі ў калгасе паступіў і паспяхова скончыў Беларускі інстытут механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі. З 1967 года на працягу пяці гадоў працаваў галоўным інжынерам у калгасе «Шлях Леніна». Потым дзесяць гадоў — старшынёй калгаса «Новая Крыніца»[3].
У 1982—1985 гадах узначальваў упраўленне сельскай гаспадаркі Пружанскага райвыканкама. У 1985—1989 гадах быў старшынёй Пружанскага райвыканкама, у 1989—1991 гадах — першым сакратаром райкама КПБ.
З 1992 па 2003 гады працаваў начальнікам Пружанскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, у 2003—2008 гадах быў памочнікам члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь[3].
Памёр 25 сакавіка 2021 года. 27 сакавіка прайшло развітанне каля Пружанскага палаца культуры, цырымонія праходзіла з закрытай труной (гл. пандэмія COVID-19 у Беларусі)[4].
Remove ads
Узнагароды
- ордэн «Знак Пашаны»[3],
- медаль «За працоўныя заслугі»[3],
- ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР[3],
- званне «Ганаровы грамадзянін Пружанскага раёна» (2015) — за вялікі асабісты ўнёсак у сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна[5].
Зноскі
- Памяти Резанко Георгия Георгиевича(недаступная спасылка)
- Прысвоеныя званні «Ганаровы грамадзянін Пружанскага раёна» Архівавана 17 верасня 2021.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads