Георгій Канстанцінавіч Скрабін

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Георгій Канстанцінавіч Скра́бін (4 (17) верасня 1917, Петраград — 26 сакавіка 1989) — савецкі мікрабіёлаг і біяхімік, член-карэспандэнт АН СССР з 1968 года, галоўны вучоны сакратар Прэзідыума акадэміі, акадэмік АН СССР з 1979 г. Спецыяліст у галіне агульнай і тэхнічнай мікрабіялогіі і біяхіміі мікраарганізмаў. Герой Сацыялістычнай Працы (1971).

Хуткія факты Георгій Канстанцінавіч Скрабін, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

У 1942 годзе скончыў Казанскі ветэрынарны інстытут. У 1943—1946 гг. праходзіў ваенную службу. З 1949 года у Інстытуце мікрабіялогіі акадэміі навук СССР. З 1967 года дырэктар Інстытута біяхіміі і фізіялогіі мікраарганізмаў АН СССР. У 1967—1974 гг. дырэктар Навуковага цэнтра біялагічных даследаванняў АН СССР у горадзе Пушчына. У 1971—1988 гг. галоўны вучоны сакратар прэзідыума АН СССР.

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1971). За цыкл работ на тэму «Мікрабіялагічная трансфармацыя арганічных злучэнняў і біясінтэз фізіялагічных актыўных рэчываў» у 1984 годзе ўзнагароджаны Залатым медалём імя І. І. Мечнікава[1].

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads