Георгій Уладзіміравіч Шыловіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Георгій Уладзіміравіч Шыловіч (7 студзеня 1924, Мінск — 20 кастрычніка 2011, Мінск) — беларускі пісьменнік, сцэнарыст.

Хуткія факты Георгій Уладзіміравіч Шыловіч, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 7 студзеня 1924 года ў Мінску ў сям’і служачага.

Да Вялікай Айчыннай вайны скончыў першы курс Мінскага будаўнічага тэхнікума. Са снежня 1941 года — удзельнік Мінскага падполля, а з сакавіка 1943 года — партызан у брыгадзе імя Жалезняка на Бягомльшчыне, з 1944 па 1945 гады служыў у Савецкай Арміі.

У 1951 годзе скончыў аддзяленне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў у рэдакцыях газет «Мінская праўда» (1951—1953), «Зорька» (1953—1964). З 1965 года — адказны сакратар, а ў 1978—1985 гадах — намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Беларусь». Сябра Саюза пісьменнікаў СССР з 1961 года.

Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені, медалямі.

Памёр 20 кастрычніка 2011 года ўМінску.

Remove ads

Творчасць

Першыя апавяданні надрукаваў у 1948 годзе. Выйшлі кнігі нарысаў, апавяданняў і аповесцей для дзяцей «Твая дарога» (1957), «Запіска на шыбе» (1960), «Школа ля крэпасці» (1962), «Піянерская адвага» (1962), «Праз полымя вайны» (1963), «Сшытак у чорнай вокладцы» (1965), «Чарапаха без панцыра» (1966), «Святло далёкага Алькора» (1973). Напісаў аповесці «Туман ідзе па следу» (часопіс «Беларусь», 1963—1964), «Сустрэча з сонейкам, альбо Аповесць пра Пецьку-флібусцьера і некаторых яго сяброў» (1981), «Падарожжа сярод лета» (1983). У 1986 годзе выдадзены аднатомнік выбраных твораў «Школа каля крэпасці».

Аўтар сцэнарыяў дакументальных фільмаў «Родныя бярозы не спяць» (1965), «Зялёны патруль» (1966), «Трэба марыць» (1967).

Remove ads

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads