Георг Адольф Дэмлер
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Георг Адольф Дэмлер (ням.: Georg Adolf Demmler; 22 снежня 1804, Берлін — 2 студзеня 1886, Шверын) — нямецкі архітэктар і палітычны дзеяч.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў 1804 годзе ў Берліне. Вучыўся ў берлінскай Будаўнічай акадэміі ў Карла Фрыдрыха Шынкеля. У 1830 годзе, ва ўзросце 26 гадоў, быў прыняты на пасаду кіраўніка будаўніцтва Мекленбург-Шверынскага герцагства.
З 1830 па 1851 год стварыў цэлы шэраг будынкаў у Шверыне, у тым ліку арсенал, палац Вялікага герцага, манеж, тэатр.
Удзельнічаў у палітычным руху. Спачуваў працоўнаму класу, увёў арыгінальную сістэму аплаты, якая дазваляла размеркаваць увесь прыбытак ад будаўніцтва сярод рабочых. У 1851 годзе з-за сваёй палітычны дзейнасці быў звольнены са службы. Пасля шасці гадоў, праведзеных у паездках па Еўропе, вярнуўся ў Шверын і заняўся выключна палітыкай.
У 1859 годзе Дэмлер стаў адным з заснавальнікаў нацыянальнага таварыства, а пасля 1866 года далучыўся ў Штутгарце да нямецкай народнай партыі. Праз дзесяць гадоў перайшоў у стан сацыял-дэмакратаў. У 1877 годзе быў выбраны ў рэйхстаг, але ўжо праз год адмовіўся ад сваіх паўнамоцтваў.
Памёр у 1886 годзе ў Шверыне.
Remove ads
Будынкі і збудаванні
Будынкі і збудаванні Дэмлера сфармавалі выгляд горада Шверын.
- Арсенал
- Жылы дом Дэмлера, Мекленбургштрасэ, 1
Зноскі
- Lexikon Rostocker Straßennamen: mit Angaben zum Bebauungszeitraum und einer Konkordanz für historische Straßennamen / Hrsg.: Stadtarchiv Rostock — R: Schmidt-Römhild, 1995. — S. 28. — 89 с. — ISBN 978-3-7950-3701-7
- Deutsche Nationalbibliothek Record #118988166 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
- Burschenschafter-Stammrolle: Verzeichnis der Mitglieder der Deutschen Burschenschaft nach dem Stande vom Sommer-Semester 1934 — B: Willy Nolte, 1934.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
