Герас Ільіч Маміці

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Герас Ільіч Маміці (нар. 30 верасня 1936, Цхінвал, Паўднёвая Асеція, Грузія) — спецыяліст у галіне колавага і гусенічнага машынабудавання, тэхнічнай эксплуатацыі аўтамабіляў. Доктар тэхнічных навук (1992), прафесар (1993).

Remove ads

Біяграфія

Скончыў Маскоўскае вышэйшае тэхнічнае вучылішча імя М. Э. Баўмана (спецыяльнасць «Гусенічыя і колавыя машыны», кваліфікацыя «Інжынер-механік», 1964).

Працаваў у Мінскім трактарным заводзе (1964—1970, інжынер-канструктар), Магілёўскім машынабудаўнічым інстытуце (з 1970 — старшы навуковы супрацоўнік навукова-даследчага сектара, дацэнт кафедры «Аўтамабілі і трактары», у 1975—1988 — загадчык кафедры, 1988—1995 — загадчык кафедры «Тэхнічная эксплуатацыя аўтамабіляў»), Горскім дзяржаўным аграрным універсітэце (г. Уладзікаўказ; з 1995 — загадчык кафедры «Колавыя машыны», з 2017 — прафесар кафедры «Транспартныя машыны і тэхналогія транспартных працэсаў»).

Навуковыя інтарэсы: канструкцыя, тэорыя руху, разлік і выпрабаванне колавых машын.

Remove ads

Узнагароды

Званні «Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Паўночная Асеція — Аланія» (2007), «Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Паўднёвая Асеція» (2013).

Бібліяграфія

  • Расчет тормозов мобильных машин : автореферат диссертации … доктора технических наук : 05.05.03 / Мамити Герас Ильич. ― Минск, 1991.
  • Исследование напряженно-деформированного состояния тормозного барабана автомобиля : автореферат диссертации … кандидата технических наук : 05.05.03 / Мамити Герас Ильич. — Минск, 1973.

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads