Герб Арменіі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Герб Армeніі — разам са сцягам і гімнам з’яўляецца афіцыйным дзяржаўным сімвалам Рэспублікі Арменія. Сучасны герб быў прыняты ў 1992 і замяніў сабой герб Армянскай ССР[1].
Remove ads
Гісторыя
Герб незалежнай Арменіі быў зацверджаны 19 красавіка 1992 Вярхоўным Саветам Арменіі. 15 чэрвеня 2006 быў прыняты закон, які ўдакладніў выяву герба.
Асновай сучаснага герба стаў герб Першай Рэспублікі, якая існавала з 1918 па 1920. Ягонымі аўтарамі былі акадэмік і архітэктар Аляксандр Таманян, а таксама мастак Акоп Каджаян[2].
Апісанне
Цэнтральным элементам герба Арменіі з’яўляецца шчыт, у цэнтры якога знаходзіцца сімвал армянскай нацыі гара Арарат. На ейнай вяршыні размешчаны Ноеў каўчэг, які паводле легенды пасля патопу застаўся на гэтай гары. На шчыце пад гарой — хвалі возера Севан.
Шчыт падзелены на чатыры секцыі, кожная з іх — гэта сімвал незалежных царстваў, якія былі ў гісторыі Арменіі: Багратыдаў, Аршакідаў, Арташэсідаў і Рубенідаў.
Шчыт герба падтрымліваюць Леў і Арол, якія глядзяць у розныя бакі. Яны сімвалізуюць мудрасць, гордасць, цярплівасць і высакароднасць — сімвалы царскіх сем’яў.
Remove ads
Гл. таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
