Герб Кірыбаці

From Wikipedia, the free encyclopedia

Герб Кірыбаці
Remove ads

Герб Кірыбаці быў афіцыйна прыняты ў 1979 годзе пасля атрымання незалежнасці брытанскай калоніяй Астравы Гілберта (ранейшая назва краіны).

Хуткія факты Герб Кірыбаці, Дэталі ...

На гербе намаляваны жоўты фрэгат, які ляціць над узыходам сонцам. Пад выявай сонца — бела-сінія палоскі, якія сімвалізуюць Ціхі акіян і тры групы астравоў Рэспублікі Кірыбаці (астравы Гілберта, Фенікс і Лайн).

17 сонечных прамянёў сімвалізуюць 16 астравоў архіпелага Гілберта і востраў Банаба (раней Ошэн), узыход сонца — трапічнае сонца, бо Кірыбаці размешчана па абодва бакі экватара. Фрэгат увасабляе сілу, свабоду і нацыянальны танец Кірыбаці. Пад гербавым шчытом размешчаны нацыянальны дэвіз: Te Mauri Te Raoi Ao Te Tabomoa (у перакладзе з мовы кірыбаці: «Здароўе, мір і росквіт»).

Сучасны варыянт герба Кірыбаці быў прапанаваны яшчэ 1 мая 1937 года падчас існавання брытанскай калоніі Астравы Гілберта і Эліс.

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads