Герб Кітая

From Wikipedia, the free encyclopedia

Герб Кітая
Remove ads

Герб Кітайскай Народнай Рэспублікі (中华人民共和国国徽) быў прыняты 20 верасня 1950 года. На ім адлюстраваны дзяржаўны сцяг, плошча Цяньаньмэнь, пшанічныя каласы і зубчастае кола. Сімвалізуе барацьбу за перамогу ў новай дэмакратычнай рэвалюцыі, якую вёў кітайскі народ, з часу «руху 4-га траўня» 1919 года і стварэнне Новага Кітая — дзяржавы, якой кіруе рабочы клас, з апорай на рабоча-сялянскую дэмакратычную дыктатуру народа[1].

Хуткія факты Герб Кітая, Дэталі ...

У чырвоным крузе над выявай Брамы размяшчаюцца пяць зорак, як на дзяржаўным сцягу КНР. Круг апраўляюць каласы рысу і пшаніцы, якія адлюстроўваюць мааісцкую філасофію аграрнай рэвалюцыі. У цэнтры ніжняй часткі апраўлення размешчана зубчастае кола, якое сімвалізуе прамысловых рабочых. У цэнтры герба намалявана плошча ў горадзе Пекіне, на якой узвышаецца брама Цяньаньмэнь, што ў перакладзе азначае «Брама Нябеснага спакою». Гэтая брама сімвалізуе старажытныя традыцыі кітайскага народа.

Remove ads

Гл. таксама

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads