Герб Ліхтэнштэйна
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Герб княжага дому Ліхтэнштэйн таксама выкарыстоўваецца ў якасці нацыянальнага герба. Правам яго выкарыстання валодаюць толькі чальцы княжага дому і прадстаўнікі дзяржаўных уладаў. Урад можа дазваляць прыватнае выкарыстанне гербу, калі гэта знаходзіцца ў інтарэсах дзяржавы. Герб - гэта гісторыя княжага дому ў сімвалах, якія прадстаўляюць розныя вобласці Еўропы, з якімі Ліхтэнштэйн гістарычна звязаны пасродкам заваяванняў або дынастычных шлюбаў:
- У цэнтры - залаты з чырвоным шчыт, фамільны герб роду Ліхтэнштэйн;
- Першая чвэрць - герб Сілезіі (сілезскі арол);
- Другая чвэрць - герб роду Куэнрынг (8 залатых і чорных палос, якія перасечаны па дыяганалі выгнутай зялёнай рутавай каронай [1]);
- Трэцяя чвэрць - герб герцагства Трапау (рассечаны па вертыкалі чырвона-белы шчыт);
- Чацвёртая чвэрць - герб ўсходне-фрызскага роду Кірксена, які прадстаўляе графства Рытберг (чорны арол з жаночай галавой, т. зв. гарпія);
- У аснове шчыта - герб герцагства Ягерндорф (залаты паляўнічы рог у сінім полі).
Мантыя і княжая карона сімвалізуюць манархічны дзяржаўны лад і ўладу князя.
Remove ads
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads