Герб Свіслачы

From Wikipedia, the free encyclopedia

Герб Свіслачы
Remove ads

Герб Свіслачы — герб горада Свіслач Свіслацкага раёна. Герб і сцяг зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2007 г. № 279. Мастак Віктар Ляхар.

Хуткія факты Герб Свіслачы, Дэталі ...

Апісанне

Герб уяўляе сабой перасечаны варажскі шчыт, у верхнім зялёным полі якога намаляваны залаты зубр з сярэбранымі рогамі і капытамі, у ніжнім чырвоным — фрагмент фасада будынка Свіслацкай гімназіі залатога колеру з сярэбранымі калонамі[1].

Тлумачэнне сімволікі

Ідэя герба горада Свіслач зыходзіла ад мясцовых уладаў, але была істотна дапрацавана з улікам патрабаванняў геральдыкі. Залаты зубр з сярэбранымі капытамі i рагамі сімвалізуе прыроднае багацце. Будынак славутай Свіслацкай гімназіі, намаляваны ў ніжняй частцы герба, быў узведзены ў 1827 годзе, у ім размясцілася першая школа на тэрыторыі Беларусі, чаму садзейнічаў куратар Віленскай вучэбнай акругі Адам Чартарыйскі[2].

Remove ads

Гл. таксама

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads