Герой працы (газета)
грамадска-палітычная газета Шумілінскага раёна From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Герой працы» — раённая газета Шумілінскага раёна Віцебскай вобласці. Выдаецца 1932 года. Заснавальнікі: Шумілінскі раённы выканаўчы камітэт і Шумілінскі раённы Савет дэпутатаў.
Remove ads
Гісторыя
Гісторыя газеты пачалася 24 студзеня 1932 года, калі ўбачыў свет першы нумар газеты «Ленінскі шлях» Сіроцінскага райкама КПБ і райвыканкама. Пазней назва газеты змянялася: «Сталінскі сцяг», «Запаветы Ільіча».
У 1962 годзе Сіроцінскі раён быў ліквідаваны і газета не выдавалася. З 1966 года, пасля аднаўлення раёна, газета носіць назву «Герой працы».
У ліпені 2010 года быў створаны афіцыйны сайт газеты.
Remove ads
Узнагароды
Газеты была ўзнагароджана Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР. Калектыў мае Дыплом I ступені за актыўны ўдзел у конкурсе па асвятленні пытанняў аховы прыроды, Ганаровыя граматы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь за 2002 год, праўлення Савецкага фонду міру за 1984 год, Беларускага аддзялення Фонду міру за 1988, 2001 гады, на яго рахунку нямала падзяк і ўзнагарод за творчыя поспехі[1].
Remove ads
Рэдактары
- Алена Пятрова
Зноскі
- Шумілінская раённая газета "Герой працы"(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 28 сакавіка 2020. Праверана 28 сакавіка 2020.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads