Герон Александрыйскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Герон Александрыйскі
Remove ads

Герон Александрыйскі (стар.-грэч.: Ἥρων ὁ Ἀλεξανδρεύς) (гады нараджэння і смерці невядомыя, верагодна, 1 ст.) — старажытнагрэчаскі навуковец, які працаваў у Александрыі. Аўтар прац, у якіх сістэматычна выклаў асноўныя дасягненні антычнага свету ў галіне прыкладной механікі, У "Пнеўматыцы" Герон апісаў розныя механізмы, якія прыводзіліся ў рух нагрэтым або сціснутым паветрам або парай: т. зв. эаліпіл, г. зн. шар, які верціцца пад дзеяннем пара, аўтамат для адчынення дзвярэй, пажарны насос, розныя сіфоны, механічны тэатр марыянетак і г.д. У "Механіцы" Герон апісаў 5 найпростых машын: рычаг, варот, клін, шруба і блок. Герону быў вядомы і паралелаграм сіл. Выкарыстоўваючы зубчастую перадачу, Герон пабудаваў прыбор для вымярэння працягласці дарог. Механізмы і аўтаматы Герона не знайшлі шырокага практычнага прымянення. Яны выкарыстоўваліся пераважна ў канструкцыях механічных цацак, Выключэнне складаюць толькі гідраўлічныя машыны Герона, пры дапамозе якіх былі ўдасканалены антычныя вадачэрпалкі. Выкладанне асноў антычнай артылерыі Герон даў у трактаце "Аб вырабе кідальных машын", матэматычныя працы Герона з'яўляюцца энцыклапедыяй антычнай прыкладной матэматыкі. У "Метрыцы" дадзены правілы і формулы для дакладнага і набліжанага разліку розных геаметрычных фігур, напрыклад, формула Герона для вызначэння плошчы трохвугольніка па трох баках, правілы колькаснага рашэння квадратных раўнанняў і набліжанага здабывання квадратных і кубічных каранёў.

Хуткія факты Герон Александрыйскі, Дата нараджэння ...
Remove ads

Зноскі

1. MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 12 студзеня 2022.

2. Deutsche Nationalbibliothek Record #119107430 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 студзеня 2015.

3. Deutsche Nationalbibliothek Record #119107430 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.

Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads