Верхняя Баварыя (герцагства)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Герцагства Верхняя Баварыя (ням.: Herzogtum Oberbayern) — герцагства ў складзе Свяшчэннай Рымскай імперыі, якое існавала ў 1255—1340 і 1349—1363 гадах.

Хуткія факты Герцагства Верхняя Баварыя, Рэлігія ...
Remove ads

Гісторыя

Першае стварэнне

Верхнебаварскае герцагства было ўтворана ў 1255 годзе ў выніку падзелу ўладанняў герцага Атона II паміж яго сынамі: Генрых атрымаў Ніжнюю Баварыю, а Людвіг — Верхнюю (з Пфальцам).

Пасля згасання ніжнебаварскай лініі Вітэльсбахаў Людвігу IV удалося ў 1340 годзе зноў аб'яднаць баварскія ўладанні сям'і ў адно цэлае.

Другое стварэнне

Калі ў 1347 годзе памёр імператар Людвіг IV, то спачатку яго шасцёра сыноў кіравалі яго ўладаннямі сумесна, а затым, паводле Ландсбергскага дагавора 1349 года, спадчына была падзелена, і Верхнюю Баварыю атрымалі Людвіг V, Людвіг VI і Атон V (двое апошніх абмянялі ў 1351 годзе ў Людвіга V свае долі спадчыны ў Верхняй Баварыі на Брандэнбургскую і Лужыцкую маркі).

Калі ў 1363 годзе нечакана сканаў герцаг Мейнхард III, не пакінуўшы спадчынніка, Верхняя Баварыя была далучана да Баварска-Ландсгуцкага герцагства.

Remove ads

Герцагі Верхняй Баварыі

Першае стварэнне

  • Людвіг II (1255—1294)
  • Рудольф I (1294—1317)
  • Людвіг IV (1317—1340)

Другое стварэнне

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads