Герцагі Пармскія

спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя From Wikipedia, the free encyclopedia

Герцагі Пармскія
Remove ads

Герцагі Пармскія — кіраўнікі герцагства Пармскагамаленькай італьянскай дзяржавы паміж 1545 і 1802, і зноў з 1814 па 1860.

Thumb
Герб герцагаў Пармы і П'ячэнцы.

Герцаг Пармскі быў таксама герцагам П'ячэнцскім, за выключэннем першых гадоў кіравання Атавіа Фарнезэ (15491556), а таксама ў часы напалеонаўскіх войн, калі гэтыя два тытулы былі зацвержаны, як асобныя, і займаліся двума рознымі людзьмі. Герцаг Пармскі таксама звычайна меў тытул герцага Гуасталы з 1735 (калі Карл VI, імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі забраў гэты тытул у Мантуанскага герцага) па 1847 (калі тэрыторыі былі саступлены Модэне), зноў, за выключэннем напалеонаўскіх герцагаў, калі сястра Напалеона, Паліна Банапарт была герцагіняй Гуастала.

Тытул герцага Пармскага, П'ячэнцскага і Гуастальскага ў наш час належыць членам сям'і Пармскіх Бурбонаў, якія таксама маюць прэтэнзіі іспанскі трон. Таму, герцаг Пармскі законны (хоць не галоўны) прэтэндэнт на каралеўскі трон Іспаніі; сапраўды, цяперашні герцаг Пармскі, Карлас-Уга, быў прэтэндэнтам на Іспанскі трон у 1970-х (гл. карлізм).

Remove ads

Кіруючыя герцагі Пармскія (1545—1802)

Дом Фарнезэ 15451731

  • П'ер Луіджы, першы герцаг Пармскі (сын Папы Рымскага Паўла III), 15451547;
  • Атавіа, другі герцаг Пармскі (сын папярэдняга), 15471586;
  • Алесандра, трэці герцаг Пармскі (сын папярэдняга), 15861592;
  • Рануча I, чацвёрты герцаг Пармскі (сын папярэдняга), 15921622;
  • Адаарда, пяты герцаг Пармскі (сын папярэдняга), 16221646;
  • Рануча II, шосты герцаг Пармскі (сын папярэдняга), 16461694;
  • Франчэска, сёмы герцаг Пармскі (сын папярэдняга), 16941727;
  • Антоніа, восьмы герцаг Пармскі (брат папярэдняга), 17271731.

Дом Бурбонаў: 17311735

Дом Габсбургаў: 17351748

Дом Бурбонаў: 17481803

Remove ads

Тытулярныя герцагі Пармскія (1808—1814)

Яны фактычна не кіравалі ніякімі тэрыторыямі Пармы і П'ячэнцы, але насілі спадчынныя тытулы феадальных валадароў, прадстаўленых ім Напалеонам у 1808 годзе.

  • Жан Жак Рэжы дэ Камбасерэс, герцаг Пармскі;
  • Шарль-Франсуа Лебрэн, герцаг П'ячэнцскі.

Кіруючыя герцагі Пармскія (1814—1860)

Дом Габсбургаў: 18141847

Дом Бурбонаў: 18471860

  • Карл II, пятнаццаты герцаг Пармскі (унук Фердынанда I, герцага Пармскага), 18471848;
  • Карл III, шаснаццаты герцаг Пармскі (сын папярэдняга), 18481854;
  • Роберт I, сямнаццаты герцаг Пармскі (сын папярэдняга), 18541860.

Намінальныя герцагі Пармскія (з 1860)

Дом Бурбонаў: з 1860

  • Роберт I, герцаг Пармскі, 18601907;
  • Энрыка, герцаг Пармскі (сын папярэдняга), 1907-1939;
  • Джузэпэ, герцаг Пармскі (малодшы брат папярэдняга), 19391950;
  • Эліяс, герцаг Пармскі (малодшы брат папярэдняга), 19501959;
  • Роберт II, герцаг Пармскі (сын папярэдняга), 19591974;
  • Франчэска Саверыа, герцаг Пармскі (адзінакроўны дзядзька папярэдняга), 19741977;
  • Карл Уга, герцаг Пармскі (сын папярэдняга), 19772010.
  • Карл, герцаг Пармскі (сын папярэдняга), 2010—.
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads