Гершонскі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гершо́нскі сельсаве́т — былая адміністрацыйная адзінка ў складзе Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Гершоны.
Remove ads
Гісторыя
Гершонскі сельсавет быў утвораны 12 кастрычніка 1940 года. У 1954 годзе быў аб’яднаны з Пугачоўскім сельсаветам, у склад сельсавета са Страдзецкага сельсавета перададзены вёскі Заказанка і Прылукі[1][2]. 8 верасня 1959 года ў склад сельсавета са скасаванага Дурыцкага сельсавета перададзена вёска Страдзеч[3]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Гершонскага сельсавета было 9 населеных пунктаў[4].
27 лістапада 2007 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Страдзеч[5]. 21 снежня 2007 года рашэннем Брэсцкага аблсавета са складу сельсавета былі выключаныя вёскі Аркадыя, Бярнады, Гершоны, Кацельня-Баярская, Міцькі, якія былі ўключаны ў гарадскую рысу Брэста, а сельсавет быў перайменаваны ў Страдзецкі[6].
У Гершонскі сельсавет уваходзіла 8 населеных пунктаў: Аркадыя, Бярнады, Гершоны, Заказанка, Кацельня-Баярская, Міцькі, Прылукі і Страдзеч.
Remove ads
Славутасці
У 1996 годзе з блаславення патрыярха Аляксія II на тэрыторыі сельсавета быў адкрыты мужчынскі манастыр. Манастыр быў адкрыты ў вёсцы Аркадзія на месцы гібелі пісьменніка-публіцыста XVII стагоддзя і Брэсцкага ігумена, святога праваслаўнай царквы — прападобнапакутніка Афанасія Брэсцкага.
Іншае
У адпаведнасці з рашэннем Выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 21 лютага 1994 года № 61 на тэрыторыі Гершонскага сельсавета ўстаноўлена памежная зона[7].
Зноскі
- Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 верасня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 11.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads