Гміна

From Wikipedia, the free encyclopedia

Гміна
Remove ads

Гміна (польск.: gmina — воласць) — найменшая адміністрацыйная адзінка Польшчы. Назва ўтварылася ад нямецкага Gemeinde (бел.: грамада).

Thumb
Карта гмін у Польшчы

Кіраўніцтва гміны складаюць: савет гміны, які абіраецца на ўсеагульных выбарах мясцовага самакіравання, а таксама праўленне, якое абіраецца саветам гміны і ажыццяўляе выканаўчую ўладу ў гміне. У сельскіх гмінах старшыня называецца войт (польск.: wójt), у невялікіх гарадках — бурмістр (польск.: burmistrz), а ў буйных — прэзідэнт (польск.: prezydent).

Да кампетэнцыі гміны належаць, напрыклад, пачатковыя школы, дзіцячыя сады, бібліятэкі, дамы культуры, мясцовы транспарт, гмінныя дарогі, кіраванне рынкамі, ахова здароўя.

Кіраўніцтва гміны адказвае за парадак і бяспеку на сваёй тэрыторыі, у яе кампетэнцыі знаходзяцца дарогі мясцовага значэння, арганізацыя камунальнай гаспадаркі і г. д. У выніку апошняй рэформы цяпер у шэраг абавязкаў гміны ўваходзяць і фінансавыя сродкі.

Усяго ў Польшчы 2478 гмін (стан на 2004 год).

Remove ads

Гл. таксама

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads