Гомельская дзіцячая чыгунка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гомельская дзіцячая чыгунка — першая дзіцячая чыгунка на тэрыторыі Беларусі і пятая ў СССР.
Remove ads
Гісторыя
Дарога была адкрыта ў жніўні 1936 года, размяшчалася ў раёне стадыёна «Лакаматыў» і была даўжынёй 0,5 км. Меліся асобнае паравознае дэпо, станцыйныя пабудовы, навучальны будынак. На дарозе эксплуатаваліся танк-паравоз АЛКА серыі В і два міні-вагона, пад заказ пабудаваныя на Гомельскім вагонарамонтным заводзе [1].
Планавалася прадоўжыць дарогу да піянерскага лагера, размешчанага ў раёне вёскі Ляшчынец (цяпер адзін з раёнаў Гомеля), павялічыўшы яе даўжыню на 3-4 кіламетры. Летам 1941 года дарога была зачынена з-за пачатку Вялікай Айчыннай вайны, падчас вайны разбурана, а ў пасляваенныя гады не аднаўлялася [2].
Remove ads
Станцыі
- станцыя «Радасная»
- станцыя «Шчаслівая»
Рухомы састаў
Лакаматывы
- Танк-паравоз АЛКА серыі В
Вагоны
- 2 міні-вагона
Галерэя
- На адкрыцці дзіцячай чыгункі 30 ліпеня 1936 г.
- Цягнік на дзіцячай чыгунцы, 1936 г.
- Юны чыгуначнік, 1938 г.
- Чарга дзяцей на платформе, 1938 г.
- Станцыя «Радасная», 1938 г.
- Цягнік на станцыі, 1938 г.
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads