Гомельскі гарадскі маладзёжны тэатр
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гомельскі гарадскі маладзёжны тэатр — тэатр Гомеля, створаны рэжысёрам Якавам Натапавым па ініцыятыве і на сродкі прадпрымальніка і мецэната, гамяльчаніна Рыгора Фігліна. Тэатр адкрыўся 13 кастрычніка 1992 года ў дзень нараджэння Рыгора Фігліна і атрымаў назву «Незалежны».
Remove ads
Гісторыя
Заснавальнікам тэатра стаў Рыгор Фіглін, а мастацкім кіраўніком — Якаў Натапаў. У перыяд з 1992 па 1994 гады ў ім былі пастаўленыя пяць спектакляў: «Падарожнікі ў ночы» па п’есе С.Страціева, «Дон Жуан 2050» па матывах п’есы Л.Жухавіцкага.
Пасля трагічнай смерці заснавальніка тэатра ў 1995 годзе арганізацыйныя і фінансава-эканамічныя пытанні ўзяла ня сябе яго сястра Галіна Шофман, якая кіравала тэатрам да 2003 года. Пры ёй 1 лютага 1999 года рашэннем Гомельскага гарадскога выканаўчага камітэта тэатр атрымаў статус дзяржаўнага тэатра Беларусі і новую назву Гомельскі дзяржаўны эксперыментальны маладзёжны тэатр-студыя. У 2008 годзе калектыў атрымаў сучасную назву.
У 2007—2009 гадах дырэктарам-мастацкім кіраўніком тэатра з’яўляўся Віктар Чэпелеў. З 2010 года гэтыя пасады займае Юрый Вуто.
Remove ads
Дырэктары
- 1995—2003 — Галіна Шофман;
- 2003—2007 — Валянціна Маісеенка;
- 2007—2010 — Віктар Чэпелеў (дырэктар-мастацкі кіраўнік);
- 2010—2016 — Юрый Вута (дырэктар-мастацкі кіраўнік);
- з 2017 года — Алена Леанідаўна Маставенка[1].
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
