Гонта
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Го́нта[1], зборнае го́нты[2] (польск.: gont[3] з ням.: gant — «перакладзіны»[4]), таксама дра́нка[5][6], дра́ніцы[7], драні́ца[8], дор[9] — драўляны матэрыял для пакрыцця даху і сцен у форме невялікіх тонкіх дошчачак, востра саструганых з аднаго боку і з пазам з другога. Робіцца з яловай, хваёвай, асінавай і іншай драўніны, даўжынёй звычайна 50—60 см, шырынёй каля 10 см. Дах з гонты служыць 25—35 гадоў. Вядома па ўсёй Еўропе.

Тонкія дошкі, драніцы, дралі пры дапамозе драча (драніка) — масіўнага, шырокага нажа з доўгай перпендыкулярна замацаванай ручкай[10].
Remove ads
Беларусь

У Беларусі гонта вядома з даўніх часоў, рабілася ўручную (радыяльным расколваннем), пазней — на механізаваных станках (распілоўваннем). Гонтай крылі дахі ўсіх тыпаў будынкаў. Дошчачкі ўваходзілі адна ў адну і прыбіваліся да дахаў. Кожны верхні рад гонты перакрываў ніжэйшы, таму пакрыццё атрымлівалася шматслойнае — да 4 слаёў (касцёл у Койданаве, XVIII ст.). Часам гонту ніжняга, навіслага над карнізам рада рабілі завостранай, што ўпрыгожвала дах (сядзібны дом у Борках, званіцы ў Белагрудзе і Шарашове, касцёл у Жытомлі).
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads