Горная краіна
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Горная краіна — вялікі ўчастак зямной паверхні, якія высока ўзняты над прылягаючымі раўнінамі і характарызуецца значнымі і рэзкімі ваганнямі вышынь.

Горная краіна распасціраецца ў даўжыню да некалькіх тысяч кіламетраў, і дасягае вышынь некалькіх тысяч метраў. Ад навакольных раўнін звычайна адмяжоўваецца лініяй падэшвы. Галоўныя формы рэльефу: горныя хрыбты, ланцугі, грабяні, даліны, вузлы, масівы і нагор'і. Унутраныя падзелы ўтвараюцца міжгорнымі ўпадзінамі і рачнымі далінамі. У межах горнай краіны выдзяляюць нізкагор'е, сярэднегор'е і высакагор'е, якія адрозніваюцца вышынёй і формамі рэльефу.
Горная краіна звычайна фарміруецца ў выніку адзінага этапу тэктанічнага развіцця, якое суправаджаецца перавагай узыходных рухаў.
Remove ads
Літаратура
- Андрыеўская З. Я., Галай І. П. Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік. — Мн.: Нар. асвета, 1994. — 367 с. ISBN 985-03-0054-X. С.73,74.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads