Кітакамі (горы)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кітакамі — горны хрыбет у Японіі, у паўночна-ўсходняй частцы вострава Хонсю.
Працягласць хрыбта складае каля 200 км, шырыня — да 60 км. Вышэйшы пункт — гара Хаяцінэ (1914 м). На захадзе хрыбет абмежаваны далінамі рэк Кітакамі і Мабеці; на ўсходзе абрываецца да Ціхага акіяна, пры гэтым у паўднёвай частцы гор утвараецца мноства заліваў і бухт.
Хрыбет складаюць пераважна метамарфічныя пароды палеазойскай эры. Радовішчы жалезнай руды. На схілах растуць шыракалістыя і змяшаныя лясы. Насельніцтва займаецца лясной гаспадаркай і марскім рыбалоўствам, у далінах — земляробствам і жывёлагадоўляй.
Для гэтага артыкула не запоўнены шаблон-картка {{Хрыбет}}. |
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads