Готфрыд Келер
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Готфрыд Ке́лер (ням.: Gottfried Keller; 19 ліпеня 1819, Цюрых — 15 ліпеня 1890, там жа) — швейцарскі пісьменнік, класік швейцарскай літаратуры. Пісаў на нямецкай мове.
Remove ads
Біяграфія
У пяцігадовым узросце страціў бацьку, маці другі раз выйшла замуж. Вучыўся ў Мюнхене ў Акадэміі мастацтваў (1840—1842). Пазней вучыўся ў Гайдэльбергу і ў Берліне. Займаў пасаду статс-сакратара кантона Цюрых.
Літаратурная дзейнасць
Дэбютаваў у 1846 годзе вершамі палітычнага характару. Аўтар рамана «Зялёны Генрых» (ням.: Der grüne Heinrich; 1855; 2. Рэдакцыя 1879—1880), напісанага ў традыцыях «рамана выхавання», навелы «Сельскія Рамэа і Джульета» (ням. Romeo und Julia auf dem Dorfe; 1856), зборнікаў навел «Людзі з Зельдвілы» (ням.: Die Leute von Seldwyla, т. 1-2, 1856—1874), «Сем легенд» (ням. Sieben Legenden, 1872), «Цюрыхскія навелы» (ням. Züricher Novellen, 1878), «Выслоўе» (ням.: Das Sinngedicht, 1881), рамана «Марцін Заландэр» (ням.: Martin Salander, 1886).
Remove ads
Беларускія пераклады
Паасобныя вершы на беларускую мову пераклаў Лявон Баршчэўскі[6].
Зноскі
- Gottfried Keller
- Gottfried Keller — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
- Келлер Готфрид // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- Gottfried Keller — 2006.
- Loacker N., Hänsli C. Wo Zürich zur Ruhe kommt - Die Friedhöfe der Stadt Zürich // Where Zurich Comes to Rest - The Cemeteries of the City of Zurich — Zürich: Orell Füssli, 1998. — S. 288. — ISBN 3-280-02809-4
- І боль, і прыгажосць…: выбраныя творы паэтаў Еўропы і Амерыкі ў перакладах Лявона Баршчэўскага. — Мінск : Зміцер Колас, 2016. — 452, [1] с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»; вып. 73).
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads