Грамабоі*

амерыканскі супергеройскі фільм 2025 года From Wikipedia, the free encyclopedia

Грамабоі*
Remove ads

«Грамабоі*» або «Грамавержцы*»[заўв 1] (англ.: Thunderbolts*) — амерыканскі супергеройскі фільм, заснаваны на аднайменнай камандзе Marvel Comics. Вытворчасць кампаніі Marvel Studios, а распаўсюджваннем займаецца Walt Disney Studios Motion Pictures. З’яўляецца 36-й па ліку стужкай у медыяфраншызе «Кінематаграфічны сусвет Marvel» (КСМ).

Хуткія факты Грамабоі*, Жанры ...

Рэжысёрам фільма выступіў Джэйк Шрэер, а сцэнарыстамі — Эрык Пірсан і Джаана Кала.

Прэм’ера «Грамавержцаў*» адбылася 22 красавіка 2025 года ў кінатэатры Empire Leicester Square у Лондане, а ў ЗША фільм выйшаў 2 мая як заключная стужка Пятай фазы КВМ. Крытыкі сустрэлі карціну станоўчымі водгукамі.

Remove ads

Акторскі склад

  • Себасціян СтэнДжэймс «Бакі» Барнс / Зімні салдат / Белы Воўк:
    Суперсалдат, лепшы сябар Стыва Роджэрса.
  • Ганна Джон-Кеймэн — Эйва Стар / Прывід:
    Жанчына з малекулярнай нестабільнасцю, якая можа праходзіць скрозь сцены.
  • Уаят Расэл — Джон Уокер / Агент ЗША:
    Суперсалдат, некаторы час з’яўляўся Капітанам Амеріка, аднак потым з ганьбай звольнены.
  • Джулія Луі-Дрэйфус — Валянціна Алегра дэ Фантэйн
  • Флорэнс П’юАлена Белова / Чорная ўдава:
    Сястра Наташы Романаф, будучы лідар «Грамабояў», навучаная ў чырвоным пакоі, была Чырвонай удавой.
  • Дэвід Харбар — Аляксей Шастакоў / Чырвоны вартавы:
    Расійскі суперсалдат, аналаг Капітана Амеріка, бацька Наташы і Алены.
  • Вольга КурыленкаАнтонія Дрэйкава / Таскмайстар:
    Жанчына, якая раней знаходзілася пад кантролем свайго бацькі Генерала Дрэйкава, для выканання заданняў Чырвонага пакоя.
  • Харысан Форд — Тадэус «Грамабой» Рос
Remove ads

Заўвагі

  1. Зорачка ў назве абазначае альтэрнатыўную назву фільма, якое было раскрыта ў канцы фінальных тытраў як «Новыя Мсціўцы» (англ.: The New Avengers), хоць афіцыйная назва застаецца Грамабоі*[4][5].

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads