Грамадзянства БССР

грамадзянства Савецкай Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Грамадзянства БССР — прыналежнасць чалавека да дзяржавы БССР, якая ўключае ў сябе шэраг правоў і абавязкаў, якія вызначаюцца заканадаўствам БССР.

У адпаведнасці з Канстытуцыямі БССР 1937, 1978 гг. Беларусь, уваходзячы ў склад СССР, захоўвала свой суверэнітэт. Адной з найважнейшых прыкмет дзяржаўнага суверэнітэту з'яўляецца наяўнасць уласнага грамадзянства[1].

У артыкуле 18 Канстытуцыі БССР 1937 г. было ўстаноўлена, што кожны грамадзянін БССР з'яўляецца грамадзянінам СССР[2]:

Артыкул 18. Кожны грамадзянін БССР з'яўляецца грамадзянінам СССР.

Грамадзяне ўсіх іншых саюзных рэспублік карыстаюцца на тэрыторыі БССР аднолькавымі правамі з грамадзянамі БССР.

Такая ж норма змяшчалася і ў артыкуле 31 Канстытуцыі БССР 1978 г.:

Глава 5. Грамадзянства Беларускай ССР. Раўнапраўе грамадзян

Артыкул 31. У адпаведнасці з устаноўленым у СССР адзіным саюзным грамадзянствам кожны грамадзянін Беларускай ССР з'яўляецца грамадзянінам СССР.

Падставы і парадак набыцця і страты савецкага грамадзянства вызначаюцца Законам аб грамадзянстве СССР.

Грамадзяне іншых саюзных рэспублік карыстаюцца на тэрыторыі Беларускай ССР аднолькавымі правамі з грамадзянамі Беларускай ССР.

Грамадзяне Беларускай ССР за мяжой карыстаюцца абаронай і заступніцтвам Савецкай дзяржавы.

Артыкулам 21 Канстытуцыі СССР 1936 г. для грамадзян СССР было ўстаноўлена адзінае саюзнае грамадзянства[3], пры гэтым захоўвалася грамадзянства саюзных рэспублік:

Артыкул 21. Для грамадзян СССР устанаўліваецца адзінае саюзнае грамадзянства.

Кожны грамадзянін Саюзнай рэспублікі з'яўляецца грамадзянінам СССР.

Аналагічная норма змяшчалася ў артыкуле 33 Канстытуцыі СССР 1977 г.[4]

Такім чынам, грамадзянін, які пражываў у адной з саюзных рэспублік, з'яўляўся і яе грамадзянінам, і грамадзянінам СССР, але не з'яўляўся адначасова грамадзянінам іншай саюзнай рэспублікі[1].

Пасля выхаду БССР са складу СССР і змены назвы дзяржавы[5] ў 1991 годзе жыхары краіны змянілі грамадзянства БССР на грамадзянства Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з артыкулам 2 Закона аб грамадзянстве ад 18 кастрычніка 1991 г.[6]

Remove ads

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads