Гранулы (фізіка Сонца)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Гранулы (фізіка Сонца)
Remove ads

Гранулы — утварэнні ў фотасферы Сонца, выкліканыя канвекцыяй плазмы.

Thumb
Сонечная пляма, вакол якой грануляцыя

Канвектыўныя патокі фармуюць калоны канвекцыі, якія змешваюць рэчыва ў зоне канвекцыі. Гранулы з’яўляюцца бачнымі вяршынямі такіх асобных калон і ўтвараюць крупчастую структуру, званую грануляцыяй.

Механізм узнікнення

Гравітацыйная канвекцыя: гарачая плазма падымаецца ўверх па цэнтры калоны, астывае ў фотасферы і па знешняй акружнасці калоны апускаецца ў глыбіню, пасля чаго цыкл паўтараецца. У выніку цэнтр гранулы аказваецца больш гарачым і яркім за яе краі, куды сцякае астыўшая плазма.

Характарыстыкі

Тыповы дыяметр гранул — каля 1000 км.

Вымярэння хуткасці руху рэчыва ў гранулах, якія абапіраюцца на эфект Доплера, паказваюць, што хуткасць плазмы ў цэнтры гранулы складае каля 400 м/с і па меры руху да бакоў памяншаецца да 200 м/с.

Гранулы з’яўляюцца дынамічнымі ўтварэннямі, якія пастаянна ўзнікаюць, змяняюцца і знікаюць. Час іх існавання — ад 8 да 20 хвілін.

Гл. таксама

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads