Гранічная карыснасць

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Гранічная карыснасць (англ.: marginal utility) — у эканамічнай тэорыі дадатковая карыснасць, якую атрымлівае спажывец ад спажывання дадатковай адзінкі дабра або паслугі.

Агульнае вызначэнне

Гранічная карыснасць паказвае, наколькі змяняецца сукупная карыснасць пры павелічэнні колькасці спажыванага дабра на адну адзінку. Звычайна вымяраецца ва ўмоўных адзінках карысці.

Закон змяншэння гранічная карыснасці

Закон змяншэння гранічнай карыснасці сцвярджае, што па меры павелічэння колькасці спажыванага аднаго і таго ж дабра гранічная карыснасць кожнай наступнай адзінкі звычайна змяншаецца. Гэта азначае, што першы кавалак пірага прыносіць больш задавальнення, чым пяты або дзясяты.

Thumb
На гэтым графіку паказана змяншэнне гранічнай карыснасці.

Значэнне ў эканоміцы

Паняцце гранічная карыснасці выкарыстоўваецца для тлумачэння:

  • чаму спажыўцы выбіраюць пэўныя тавары і ў пэўных колькасцях;
  • як фармуюцца індывідуальныя крывыя попыту;
  • прынцыпу рацыянальнага выбару спажыўца;
  • тэорыі цэнаўтварэння.

Тыпы карыснасці

  • Пазітыўная гранічная карыснасць — спажывец атрымлівае дадатковае задавальненне.
  • Нулявая гранічная карыснасць — дадатковая адзінка не прыносіць карысці.
  • Негатыўная гранічная карыснасць — дадатковая адзінка выклікае непрыемнасць (напрыклад, пераяданне).

Матэматычная фармулёўка

Гранічная карыснасць (MU) можа быць вызначаная як вытворная ад функцыі карыснасці:

дзе:

  • — змена сукупнай карыснасці,
  • — змена колькасці спажыванага дабра.
Remove ads

Гісторыя паняцця

Паняцце гранічнай карыснасці развівалася ў XIX стагоддзі ў працах прадстаўнікоў маржыналісцкай рэвалюцыі. Яны незалежна адно аднаго сфармулявалі тэорыю карыснасці і яе гранічных значэнняў. У навуковы абарот гэты тэрмін увёў Фрыдрых фон Візер.

Гл. таксама

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads