Грачушына (гарадзішча)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Грачушына — археалагічны помнік каля вёскі Грачушына Расонскага раёна Віцебскай вобласці. Уключае два гарадзішчы.
Гарадзішча-1
Вядома з 1867 года. Знаходзіцца за 1,5 км на паўднёвым ўсходзе ад вескі на пагорку. Памер пляцоўкі — 35×37 м, вышыня — 15-20 м. Рэшткаў старажытных умацаванняў няма. У 1956 годзе даследаваў Л. В. Аляксееў, у 1981 годзе — Т. С. Скрыпчанка, у 1974 годзе — Г. В. Штыхаў. Культурны пласт 0,4-0,5 м. Знойдзена ляпная кераміка. Адносіцца да днепра-дзвінскай культуры, датуеццца VII ст. да н. э. — IV ст. н. э. Гарадзішча адносіцца да ранняга жалезнага веку.
Remove ads
Гарадзішча-2
Вядома з 1867 года. Знаходзіцца за 1 км на паўночны ўсход ад вескі ў лесе. Памер пляцоўкі — 35×37 м, вышыня — да 20 м. Прасочваюцца рэшткі вала і рова. У 1949 годзе даследаваў А. Р. Мітрафанаў, у 1974 годзе — Г. В. Штыхаў, у 1981 годзе — Т. С. Скрыпчанка. Культурны пласт 0,4-0,5 м. Знойдзены рэшткі ляпной керамікі. Адносіцца да днепра-дзвінскай культуры, датуецца VII ст. да н. э. — IV ст. н. э. Гарадзішча адносіцца да ранняга жалезнага веку[1].
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads