Грудная поласць

From Wikipedia, the free encyclopedia

Грудная поласць
Remove ads

Грудная поласць, грудная паражніна[1][2] (лац.: cavum thoracis) — пярэдняя частка поласці цела млекакормячых жывёл і чалавека. Размешчана ў грудной клетцы і абмежавана ўнутрыгрудной фасцыяй. Ад брушной поласці аддзелена дыяфрагмай.

Thumb
Органы грудной поласці
Thumb
Рэнтгенаграма органаў грудной поласці

Сценкі грудной поласці высцілае ўнутрыгрудная фасцыя (лац.: fascia endothoracica). Цэнтральныя аддзелы грудной поласці занятыя міжсценнем, па баках ад якога размешчаны лёгкія. Лёгкія з усіх бакоў акружаныя шчылінападобнымі плеўральнымі поласцямі, сфарміраванымі вісцэральным (унутраным) і парыетальным (вонкавым) лісткамі плеўры.

Remove ads

Зноскі

  1. Анатомический словарь: русско-белорусско-латинский, белорусско-латинский, латинско-белорусский / С. П. Ярошевич, Л. Н. Бойцов, Д. В. Ковалева и др. — Мн.: Дизайн ПРО, 1998. — 480 с. ISBN 985-6182-63-8.
  2. Руска-беларускі тлумачальны слоўнік медыцынскіх тэрмінаў : для супрацоўнікаў сферы аховы здароўя, студэнтаў медыцынскіх устаноў вышэйшай і сярэдняй адукацыі / В. І. Варанец. — Мінск : выдавецтва «Чатыры чвэрці», 2013. — 208 с. ISBN 978-985-7058-13-6.
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads