Грут-Айленд

From Wikipedia, the free encyclopedia

Грут-Айлендmap
Remove ads

Грут-Эйландт, таксама Грут-Айленд (англ.: Groote Eylandt) — найбуйнейшы востраў у заліве Карпентарыя. Належыць Аўстраліі. Плошча — 2 326,1 км². Насельніцтва (2016 г.) — 2 811 чал. Назва, дадзеная падарожнікам Абелем Тасманам у 1644 годзе, перакладаецца з галандскай мовы як «вялікі востраў».

Хуткія факты Грут-Эйландт, Характарыстыкі ...

Востраў Грут-Айленд размешчаны за 47 км ад бліжэйшай мацерыковай часткі Паўночнай тэрыторыі, паўвострава Арнем-Ленд, а таксама за 630 км ад горада Дарвін. Працягласць вострава з усходу на захад — каля 50 км, з поўначы на поўдзень — каля 60 км. Востраў нізінны, сярэдняя вышыня над узроўнем мора — 15 м. Найвышэйшы пункт Грут-Айленда — пагорак Сентрал-Хіл (219 м).

Клімат трапічны з гарачым, вільготным летам і частымі навальніцамі. На Грут-Айлендзе можна вылучыць два сезоны — сухі пад уплывам вятроў, якія дзьмуць з паўднёвага ўсходу, і сезон дажджоў пад уплывам мусонаў. Сезон дажджоў на востраве доўжыцца з лістапада па красавік. Сярэдняя тэмпература ў гэты час года — 25-38 °C. Перыяд засухі доўжыцца з мая па кастрычнік. Тэмпература ў гэты час года — 10-30 °C. Сярэднегадавая колькасць ападкаў — каля 1177 мм.

Асноўнае насельніцтва складаюць абарыгены з племені аніндыляква.

На востраве здабываюць марганец. Плануецца развіваць турызм.

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads